Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пацяпленьне паміж Армэніяй і Турэччынай замарожваецца


Парлямэнт Армэніі прыпыняе працэс ратыфікацыі пагадненьняў аб нармалізацыі адносінаў з Турэччынай. Тры галоўныя фракцыі Нацыянальнай асамблеі краіны абвясьцілі, што пытаньне аб ратыфікацыі будзе зьнятае з павесткі дня да тае пары, пакуль турэцкі бок ня будзе гатовы працягваць працэс без перадумоваў.

Раней Анкара заявіла, што ратыфікацыя пагадненьня зь яе боку магчымая толькі ў выпадку ўрэгуляваньня канфлікту Армэніі з Азэрбайджанам адносна Нагорнага Карабаху.

Пратаколы аб нармалізацыі адносінаў паміж Ераванам і Анкарой былі падпісаныя летась прэзыдэнтамі дзьвюх краін.
XS
SM
MD
LG