Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя падазрае Паўночную ў ваеннай правакацыі


Ваенныя ўлады Паўднёвай Карэі лічаць, што карэйскае судна, якое затанула ў мінулым месяцы магло быць тарпэдаваным паўночнакарэйскай падводнай лодкай, паведамляе інфармагенцтва Рэнгап.

Раней Сэўл папярэдзіў свайго паўночнага суседа, што калі ягоная датычнасьць да гібелі судна будзе даказаная, Паўднёвая Карэя зьвернецца ў Раду бясьпекі ААН з заклікам да ўвядзеньня санкцыяў супраць КНДР.

17 красавіка Пхэньян адрынуў закіды на свой адрас у датычнасьці да караблекрушэньня.

У выніку выбуху на 1200-тонавым паўднёвакарэйскім караблі непадалёку ад памежжа дзьвюх Карэяў загінулі 46 маракоў.
XS
SM
MD
LG