Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За два дні датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах у Беларусі да скрыняў прыйшло 8,7% усіх выбарцаў, што складае 612 522 чалавекі.


Гэтую лічбу назваў сёньня "Свабодзе" сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. На папярэдніх мясцовых выбарах у студзені 2007 году за два дні прагаласавала меншая колькасьць выбарцаў – 6,9%.

Па рэгіёнах сёлета сытуацыя выглядае так:

  • Берасьцейская вобласьць – 7,2%
  • Віцебская – 9,6
  • Гарадзенская – 7,1
  • Гомельская – 10,9
  • Магілёўская – 10,2
  • Менская – 8,8
  • Менск –7,5%

"У цэлым датэрміновае галасаваньне праходзіць спакойна, безь якіх-небудзь эксцэсаў. І нават самыя прыдзірлівыя назіральнікі прызнаюць – ніякіх сацыяльных або палітычных усплёскаў у Беларусі не назіраецца", – адзначае Мікалай Лазавік.
XS
SM
MD
LG