Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Жырыноўскі: "16 гадоў Лукашэнкавай улады ўсім надакучылі"


Уладзімер Жырыноўскі
Уладзімер Жырыноўскі

Пра гэта заявіў у Маскве віцэ-сьпікер расейскай Дзярждумы Уладзімер Жырыноўскі ў часе сустрэчы з журналістамі Беларусі, Украіны і Малдовы.


Кіраўнік расейскай ЛДПР, паводле БелаПАН, шмат увагі аддаў Беларусі і яе кіраўніку Аляксандру Лукашэнку.

Жырыноўскі лічыць, што "Лукашэнку трэба сыходзіць, што яго шматгадовае кіраваньне надакучыла беларусам і што
наступныя выбары ён прайграе".

Жырыноўскі: "Нічога ж не атрымліваецца ў яго, выбары прайграе, трэба сыходзіць. А яшчэ могуць пад суд аддаць за тое, што дысыдэнтаў душаць, бізнэсмэнаў у турму садзяць і грошы прымушаюць плаціць.16 гадоў ля ўлады. Усім надакучыла гэта ўжо, незалежна ад прозьвішча! Нават калі ўсё добра, людзі стамляюцца! Адзін і той жа чалавек, яго манеры, яго голас, яго твар! Чаму іншы ня можа быць прэзыдэнтам? Плюс ёсьць праблемы: агульны крызіс ува ўсім сьвеце. Усюды зьмяняюцца прэзыдэнты, партыі, сьцягі, а чаму ён павінен заставацца?"

Паводле Жырыноўскага, многія расейцы і ў тым ліку ён сам падтрымлівалі Лукашэнку:

"А зараз хто яго будзе падтрымліваць, калі ён так сябе паводзіць? А без падтрымкі Масквы тыя, хто яго падтрымліваў, яны ад яго адвернуцца, разумеючы, што ён ня мае падтрымкі, якую меў раней. Колькі ён закручвае гайкі для прыватнага бізнэсу? Таго нельга, гэтага нельга: усё гэта абмежаваньні! Інтэлігенцыя – абмежаваньне. Бізнэс – абмежаваньне. Ці за мяжу, ці ў турму, ці пад кіраўніцтвам чыноўнікаў усё рабі, як пры савецкай уладзе.

Таму шмат незадаволеных – гэта зьбіраецца. Тое старэйшае пакаленьне, якое сымбалізавала яго з савецкай уладай, памірае кожны год, сыходзіць з жыцьця старэйшае пакаленьне. Тыя, хто за яго галасаваў: вёска, рабочыя, бедныя. Нараджаецца новае пакаленьне: тая беларуская моладзь, якая мае інтэрнэт, якая выяжджае за мяжу, якая чуе і бачыць, які іншы сьвет, якая хоча выбараў, на якіх ня будзе адразу вядома ўсё".



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG