Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе амаль цалкам аднавіліся авіяперавозкі


У Эўропе сёньня амаль цалкам адноўлены нармальны рэжым авіяперавозак – праз тыдзень пасьля пачатку закрыцьця паветранай прасторы ў сувязі з вывяржэньнем вулькану ў Ісьляндыі.

Пра гэта заявіла Эўрапейскае агенцтва кантролю за паветраным рухам (Eurocontrol). Палёты былі спыненыя на некалькі дзён, паколькі вульканічны попел, які трапіў у атмасфэру, небясьпечны для самалётаў.

Кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту Джаваньні Бізыньяні скрытыкаваў гэтае рашэньне, адзначыўшы, што яно было прынятае "на падставе тэарэтычных мадэляў, а ня фактаў”.

Шэраг авіякампаніяў таксама заявілі, што закрыцьцё паветранай прасторы дзьвюх дзясяткаў краінаў было пасьпешлівае і не зусім апраўданае. Страты авіяіндустрыі склалі, паводле папярэдніх зьвестак, 1 мільярд 700 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG