Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Хуткая", што забіла чалавека, была ў картэжы Януковіча?


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч даручыў правесьці належнае расьсьледаваньне дарожна-транспартнага здарэньня з удзелам аўтамабіля Дзяржаўнага ўпраўленьня справамі, у выніку якога загінуў чалавек, і аказаць дапамогу пацярпелым. Пра гэта ў інтэрвію журналістам заявіла намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ганна Герман.

“Прэзыдэнт выказвае шкадаваньне з нагоды трагедыі, якая адбылася ў выніку сутыкненьня аўтамабіля хуткай дапамогі, якая належыць Дзяржаўнаму ўпраўленьню справамі, і машыны таксі, у выніку чаго загінуў чалавек”, – сказала Герман.

Яна таксама паведаміла, што да завяршэньня расьсьледаваньня інцыдэнту ад выкананьня службовых абавязкаў адхілены камандзір палка Дарожна-патрульнай службы, які сёньня раніцай забясьпечваў перамяшчэньне прэзыдэнцкага картэжу, палкоўнік міліцыі Валеры Комішны.

21 красавіка, каля 11.00 на Харкаўскай плошчы ў Кіеве ў выніку сутыкненьня аўтамабіля «хуткай дапамогі» з таксі ВАЗ-2110 адзін чалавек загінуў і двое атрымалі цялесныя пашкоджаньні.

Загінулы і пацярпелыя знаходзіліся ў таксі. У ДАІ не пацьвердзілі інфармацыю шэрагу СМІ пра тое, што аўтамабіль "хуткай дапамогі" ехаў у картэжы прэзыдэнта Ўкраіны Януковіча, які адбыў з рабочай паездкай з аэрапорта «Барыспаль» ў Харкаў.
XS
SM
MD
LG