Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня адбудзецца амаль 100% заплянаваных рэйсаў


Прадстаўнікі Эўразьвязу заяўляюць, што ў чацьвер у Эўропе адбудзецца амаль 100% заплянаваных рэйсаў. Самалёты ўжо лятаюць у Паўночнай Эўропе пасьля вывяржэньня вулькану ў Ісьляндыі, калі былі засьцярогі, што вульканічны попел можа пашкодзіць рухавікі самалётаў.

У сераду працавала большасьць буйных эўрапейскіх аэрапортаў. Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту заявіла, што забарона на палёты над Эўропаю ў сувязі з вывяржэньнем ісьляндзкага вулькану каштавала авіяцыйнай галіне ня менш як адзін мільярд сямсот мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG