Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Філіпінах разьбіўся Ан-12, 3 чалавек загінулі


На Філіпінах у выніку авіякатастрофы грузавога самалёта Ан-12 загінулі двое грамадзянаў Узбэкістану і расеец, яшчэ трое членаў экіпажу выжылі.

Як перадае агенцтва "Франс Прэс", пры заходзе на пасадку на борце самалёта з-за праблемаў з электрычнасьцю ўзьнік пажар, пасьля чаго самалёт упаў на рысавае поле ў 90 кілямэтрах ад сталіцы Філіпінаў Манілы.

Фюзэляж самалёту разламаўся напалам і загарэўся пры ўдары аб зямлю.
XS
SM
MD
LG