Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Бэльгіі абмяркуе забарону насіць паранджу



У парлямэнце Бэльгіі сёньня заплянаванае галасаваньне па законапраекту аб забароне жанчынам насіць паранджу на вуліцы і ў іншых грамадзкіх месцах.

Напярэдадні галасаваньня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch настойліва заклікала не галасаваць, паколькі не існуе доказаў, якія пацьвярджаюць, што нашэньне паранджы пагражае грамадзкаму парадку і бясьпецы.

У Францыі прэзыдэнт Нікаля Сарказі спрабуе ўвесьці аналягічную забарону.
XS
SM
MD
LG