Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На поўдні Кіргізстану арыштаваныя хаўрусьнікі Баківа



Часовы ўрад Кіргізстану паведаміў пра арышт хаўрусьнікаў зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева на поўдні краіны. Сярод затрыманых – Файзула Рахманаў, самаабвешчаны губэрнатар Джалал-Абадзкай вобласьці, паведамляе агенцтва Reuters.Часовы ўрад цяпер сьцьвярджае, што трымае кантроль над Джалал-Абадзкай вобласьцю, дзе шмат прыхільнікаў Бакіева.

У выгнаньні ў Беларусі Бакіеў заявіў, што па-ранейшаму лічыць сябе прэзыдэнтам і заклікаў сусьветных лідэраў не прызнаваць часовы ўрад.

Часовы ўрад Кіргістану прызначыў даты правядзеньня агульнанацыянальнага рэфэрэндуму па Канстытуцыі і парлямэнцкіх выбараў.
На рэфэрэндум будзе таксама вынесена пытаньне аб зацьвярджэньні Атунбаевай у якасьці выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта да моманту абраньня новага кіраўніка краіны.
XS
SM
MD
LG