Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі сустрэча кіраўнікоў МЗС краінаў НАТО


У сталіцы Эстоніі Таліне пачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў замежных справаў краінаў-сябраў НАТО. Адно з галоўных пытаньняў парадку дня – стратэгія дзеяньняў Паўночнаатлянтычнага Альянсу ва Аўганістане.

Размова пойдзе аб мерах па паскораным навучаньні аўганскай арміі і паліцыі, каб сілы НАТО маглі паступова перадаваць ім адказнасьць за гарантаваньне бясьпекі ў краіне.

Чакаецца таксама, што для Босьніі і Герцагавіны на сустрэчы можа быць прадстаўлены плян дзеяньняў па ўступленьні ў НАТО.
XS
SM
MD
LG