Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грызлоў: Дума і Рада адначасова разгледзяць дамову пра флёт


Дзярждума Расеі і Вярхоўная Рада Ўкраіны могуць адначасова ратыфікаваць падпісаны ў сераду дагавор аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня расейскага Чарнаморскага флёту ў Севастопалі.

Як заявіў сьпікер Дзярждумы Барыс Грызлоў, ён дасягнуў дамоўленасьці аб гэтым з кіраўніком Вярхоўнай Рады Ўладзімерам Літвіным. Па словах Грызлова, ратыфікацыя можа адбыцца ўжо на наступным тыдні.

Дагавор аб падаўжэньні на 25 гадоў тэрміну знаходжаньня расейскага флёту на базе ў Крыме быў падпісаны прэзыдэнтамі дзьвюх краінаў – Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Віктарам Януковічам – адначасова з пагадненьнем аб прадстаўленьні Кіеву 30-працэнтнай зьніжкі на газ.

Украінская апазыцыя заяўляе, што дамова супярэчыць Канстытуцыі краіны, і абвінавачвае Януковіча ў здрадзе нацыянальным інтарэсам. Дэпутаты ад апазыцыі заяўляюць, што будуць перашкаджаць ратыфікацыі дакумэнту ў парлямэнце.
XS
SM
MD
LG