Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі абвінаваціў Расею ў спрыяньні гандлю ўранам


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі абвінаваціў Расею ў падтрымцы на Каўказе нестабільнасьці, якая ставіць пад пагрозу бясьпеку ў сьвеце.

У інтэрвію агенцтву Associated Press Саакашвілі заявіў, што сытуацыяй на Каўказе карыстаюцца групоўкі, якія спрабуюць выкарыстаць тэрыторыю Грузіі і самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі для нелегальнага гандлю высокаўзбагачаным ўранам, які можа быць выкарыстаны для вытворчасьці ядзерных баявых зарадаў.

Саакашвілі пацьвердзіў, што ў сакавіку грузінскія ўлады спынілі адну з такіх спробаў, канфіскаваўшы партыю высокаўзбагачанага ўрану, які спрабавалі завезьці ў краіну кантрабандай.
XS
SM
MD
LG