Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў папярэджвае, што скідак на газ для Беларусі ня будзе


Расея гатова даваць прэфэрэнцыі тым краінам, якія зьяўляюцца партнэрамі на практыцы. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі падчас візыту ва Ўкраіну заявіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.


Ён адказаў на пытаньне, ці можа разьлічваць Беларусь на аналягічную ўкраінскай скідку на газ? Паводле расейскага прэзыдэнта, дасягнутыя Масквой і Кіевам дамоўленасьці ёсьць "рэальным партнэрскім крокам з боку Расеі і Ўкраіны".

"Калі ж гаварыць аб іншых краінах, трэба паглядзець, наколькі іх дзеяньні сувымяраюцца тымі вынікамі, якія дасягаюцца", — цытуе
...іншая справа — прымаць рашэньні аб прыёме на пастаяннае месца жыхарства людзей, якія згубілі працу.
Мядзьведзева РІА Новости.

"Намеры спалучаюцца з ўчынкамі, калі казаць пра ўсялякага роду скідкі, пра дапамогу, то ўзьнікае пытаньне: у імя чаго і за што? Гэта павінна быць партнэрства. Адна справа — рэальнае партнэрства, а іншая справа — дэкляраваньне намераў; адна справа — дамаўляцца аб тым, каб сур'ёзна працаваць, ісьці насустрач адзін аднаму, дапамагаць адзін аднаму, а іншая справа — прымаць рашэньні аб прыёме на пастаяннае месца жыхарства людзей, якія згубілі працу. Гэта розныя рэчы. Рабіце выснову самі", — сказаў расейскі прэзыдэнт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG