Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы ўрад Кіргістану прызначыў дату выбараў


Часовы ўрад Кіргістану прызначыў даты правядзеньня агульнанацыянальнага рэфэрэндуму па Канстытуцыі і парлямэнцкіх выбараў.

Амурбэк Тэкебаеў, намесьнік ачольніцы часовага ўраду Розы Атунбаевай, заявіў сёньня па нацыянальным тэлебачаньні, што рэфэрэндум аб новай Канстытуцыі Кіргістану адбудзецца 27 ліпеня.

На рэфэрэндум будзе таксама вынесена пытаньне аб зацьвярджэньні Атунбаевай у якасьці выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта да моманту абраньня новага кіраўніка краіны.

10 кастрычніка пройдуць выбары ў кіргіскі заканадаўчы орган.

Тэкебаеў дадаў, што чальцы Цэнтральнай выбарчай камісіі будуць прызначацца недзяржаўнымі арганізацыямі, часовым урадам, а таксама прадстаўнікамі ААН. Ачоліць Цэнтравыбаркам праваабаронца Талейкан Ісмайлава.
XS
SM
MD
LG