Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Ўкраіна дамовіліся пра газ і флёт


Расейскі "Газпром" і "Нафтагаз Украіны" падпісалі дапаўненьні да кантракту на пастаўку прыроднага газу.


Гэта адбылося падчас візыту прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ва Ўкраіну.

У выніку Ўкраіна атрымала зьніжку на газ на 30% ад цаны на газ, але ня больш як 100 даляраў за тысячу кубамэтраў. Паводле Віктара Януковіча, дзякуючы гэтаму Ўкраіна сёлета зэканоміць 3 мільярды даляраў, а ў 2011-м годзе – 4 мільярды.

Таксама падпісана пагадненьне, згодна зь якім тэрмін знаходжаньня Чарнаморскага флёту Расеі ў Крыме пасьля 2017 году працягваецца на 25 гадоў з правам далейшай пралянгацыі на 5 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG