Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны бізнэс абяцае не даваць хабару ў Расеі


Каля 50 буйных міжнародных кампаніяў, якія дзейнічаюць у Расеі падпісалі сёньня ў Маскве дамову не даваць больш хабару і ня ўдзельнічаць у карупцыйных схемах. У заяве нямецка-расейскай гандлёвай палаты гаворыцца, што "гэта ня проста сымбалічны крок... нашы кампаніі прымаюць канкрэтныя мэханізмы супраць штодзённай карупцыі".

Незадоўга да гэтага міжнародныя карпарацыі ІKEA i Daimler фігуравалі ў скандалах зьвязаных зь іхнымі зьдзелкамі ў Расеі, якія былі заключаныя пры дапамозе подкупу мясцовых чыноўнікаў. Прадстаўнікі кампаніяў-падпісальнікаў сёньняшняй дамовы гавораць, што іх ініцыятыва накіраваная на падтрымку абвешчанай сёлета антыкарупцыйнай праграмы расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева.
XS
SM
MD
LG