Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі віцебскага журналіста Ўладзіслава Стараверава


Уладзіслаў Старавераў

Уладзіслаў Старавераў

Незалежнага журналіста затрымалі «за здымкі рэжымнага аб’екту». Так тлумачаць супрацоўнікі Віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня, якія не жадаюць называць свае прозьвішчы


Паводле міліцыянтаў, Уладзіслава Стараверава завязуць у Першамайскі РАУС, каб скласьці пратакол ці ўзяць тлумачэньні.

Журналіста затрымалі на Маскоўскім праспэкце, недалёка ад рэжымнай установы, дзе ад сёньня адбываюць пакараньні Сяргей і Віталь Каваленкі, асуджаныя Кастрычніцкім райсудом за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Для Ўладзіслава Стараверава гэта ўжо другое затрыманьне за два дні. Учора яго некалькі гадзін пратрымалі ў Кастрычніцкім РАУС, патрабуючы тлумачэньняў, ці здымаў ён акцыю каля Кастрычніцкага райсуду, перад якім Сяргей Каваленка ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг. Пыталіся таксама, ці не зафіксавана ў ягоных відэазапісах, хто вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на будынку Кастрычніцкага райаддзелу. Сьцяг правісеў там некалькі хвілінаў.

Уладзіслаў Старавераў кажа, што міліцыянты патрабуюць, каб ён зьнішчыў відэазапісы, зробленыя сёньня.

Сьцяг над РАУС у Віцебску.

У Першамайскім РАУС, куды завезьлі журналіста, зьнішчаць запісы ўсё ж ня сталі, аднак забралі відэакасэту. Міліцыянты патлумачылі, што будуць вывучаць яе зьмест, а потым вернуць. У 21:15 Уладзіслава Стараверава адпусьцілі дахаты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG