Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты Грамады абіраюць нестандартныя хады


Кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету 24-гадовая юрыстка Вольга Тыгрыцкая будзе змагацца ў Першамайскай акрузе № 56 Партызанскага раёну з трыма мужчынамі: сябрам Партыі БНФ Вадзімам Канапацкім, баксёрам Эдуардам Дубоўскім і мэтрабудаўцам Васілём Несьцеравым.


На ўлётцы спадарыня Тыгрыцкая — у будаўнічым камбінэзоне на тле дому, што рамантуецца. Гэтым кандыдатка падкрэсьлівае свой намер вырашыць праблемы з капітальным рамонтам старых будынкаў, што ў яе акрузе. Прыцягнуць увагу выбаршчыкаў павінна і яе ініцыятыўная група, якая цалкам складаецца з маладых прыгожых дзяўчат, а таксама агітацыйны відэаролік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG