Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Карысьці ў Мытным зьвязе з Расеяй няма ні для Беларусі, ні для Ўкраіны”


Так лічаць спэцыялісты нямецкай экспэртнай групы, якая працуе ў Беларусі і ва Ўкраіне, падае Deutsche Welle. А кіраўнік групы Рыкарда Джучы наўпрост пытаецца: як доўга праіснуюць падобныя прэфэрэнцыі? І наколькі ўвогуле выгадная жорсткая энэргетычная залежнасьць ад Расеі?

Аналітык параўноўвае пэрспэктывы дамовы аб свабодным гандлі з Эўразьвязам і Мытнага зьвязу з Расеяй. Зразумела, ён зыходзіць з таго, што такі выбар саюзьнікаў цалкам рэальны для Ўкраіны. Што тычыцца Беларусі, дык тут альтэрнатыва супрацоўніцтву з Расеяй пакуль разглядаецца ўсяго толькі як гіпатэтычная магчымасьць.

Паводле Джучы, у Мытным зьвязе з Расеяй усталёўваецца адзінае мыта на экспарт, што ў выніку вядзе да страты зьнешнегандлёвай самастойнасьці краін-удзельніц гэтага аб’яднаньня: «У менш жорсткім зьвязе з ЭЗ удзельнікі адчуваюць сябе вальней».

Экспэрт лічыць, што і ў тым, і ў другім праекце краіны-ўдзельніцы змогуць атрымліваць ад партнэраў на выгадных умовах тэхніку і тэхналёгіі. «Аднак, купляючы заходнія тэхналёгіі і абсталяваньне, украінская, беларуская ці казахстанская эканоміка мадэрнізуецца, атрымлівае доступ на ўсясьветныя рынкі, а купляючы расейскія тэхналёгіі, краіна-партнэр цалкам відавочна страчвае сваю канкурэнтаздольнасьць на зьнешнім рынку», — сьведчыць аналітык.

Як падкрэсьлівае кіраўнік нямецкай экспэртнай групы ў Беларусі і ва Ўкраіне, два гэтыя праекты несумяшчальныя, і таму выбар, зроблены цяпер, будзе мець стратэгічнае значэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG