Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





ДАЖДЖЫСТА...


...і халаднавата. Тэмпэратура: +3 — +6 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Дабрачынны канцэрт "Добры Фэст" у клюбе "Рэактар" у Менску. Выступяць IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 і Алег Хаменка ("Палац"). Пачатак а 18.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


"Дні беларускага слова" ў Маскве. 16.00 — адкрытая лекцыя філёзафа Валянціна Акудовіча "Беларуская культура — свабодная прастора". ДАУГН, факультэт культуралёгіі, аўд. 125. 19.00 — вечар беларускай паэзіі і прозы: Вольга Гапеева, Зьміцер Вішнёў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль пры ўдзеле паэтаў і перакладчыкаў з Расіі. Літаратурны салён "Клясыкі ХХI стагодзьдзя".

У Маскве сустракаюцца прэм’ер-міністры Расеі і Ўкраіны, Уладзімір Пуцін і Мікола Азараў.

У Таліне пачынаецца двухдзённая нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў краінаў-удзельніц NATO.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1794 пачалося вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі на беларускіх землях. У гэты дзень кіраўніцтва паўстаньнем у Вялікім Княстве ачоліў палкоўнік Якуб Ясіньскі.

У 1870 нарадзіўся Ўладзімір Ленін (Ульянаў), кіраўнік бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расеі ў 1917 (пам. 1924).

У 1899 нарадзіўся расейскі і амэрыканскі пісьменьнік Уладзімір Набокаў (пам. 1977).

У 1915 у ходзе І сусьветнай вайны Нямеччына ўжыла хлёр як хімічную зброю супраць ангельска-францускіх войскаў каля гораду Іпр у Бэльгіі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Зямлі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "С.Мартынаў: У Беларусі няма палітвязьняў".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Няхай 90 % рускага народу загіне, абы толькі 10 % дажылі да сусьветнай рэвалюцыі", — Уладзімер Ленін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG