Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: пералічэньне галасоў у Багдадзе зойме два тыдні


У Іраку пералічэньне галасоў, аддадзеных на парлямэнцкіх выбарах 7 сакавіка за кандыдатаў у дэпутаты ад Багдаду, зойме два тыдні. Пра гэта паведаміў сёньня прадстаўнік Незалежнай выбарчай камісіі краіны Хамдыя аль-Хусайні, дадаўшы, што для апрацаваньня бюлетэняў ручным спосабам сфармаваны спэцыяльны камітэт.

На пераглядзе вынікаў галасаваньня ў пяці ірацкіх правінцыях настойвае цяперашні прэм'ер-міністар Нуры аль-Малікі, прыхільнікі якога занялі другое месца, нязначна саступіўшы блёку былога кіраўніка ўраду Іяда Аляўі.

На думку экспэртаў, пералічэньне галасоў у Багдадзе, прадстаўнікам якога ў парлямэнце адводзіцца 68 месцаў, можа зьмяніць расклад сілаў.
XS
SM
MD
LG