Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Тацяну Белашову трымалі больш за 3 гадзіны


Карэспандэнтку Тацяну Белашову трымалі ў міліцыі Партызанскага раёну Менску больш за тры гадзіны.

Затрыманьне адбылося ў 11:45. Тацяна Белашова была разам з Андрэем Саньнікавым каля дзіцячага парку імя Горкага. Журналістка зьбіралася ўзяць інтэрвію ў палітыка. Да іх падышлі міліцыянты і прапанавалі праехаць у міліцыю Партызанскага раёну Менску.

Андрэй Саньнікаў зазначыў, што да ягонай асобы міліцыянты ня мелі ніякіх прэтэнзій і сказалі, што яго не затрымліваюць.

Яны паведамілі журналістцы, што ім трэба праверыць яе камэру, бо ў іх ёсьць падазрэньне, што яна нібыта скрадзеная.

Пасьля таго як скончыўся трохгадзінны дазволены заканадаўствам тэрмін затрыманьня, а мабільны тэлефон Тацяны быў па-ранейшаму адключаны, калегі журналісткі пачалі за яе турбавацца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG