Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрась Карэтнікаў мусіць даць справаздачу за апошнія 3 гады


Юрась Карэтнікаў

Юрась Карэтнікаў

Лідэр "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў мусіць даць справаздачу ў падатковай інспэкцыі пра свае даходы ад 2007 году.


Пра гэта яму сёньня паведамілі інспэктары.

Раней падатковая правярала фінансавую справаздачу "Правага альянсу", зарэгістраванага ў якасьці грамадзкага аб'яднаньня ў Менгарвыканкаме.

Юрась Карэтнікаў зьвязвае гэта са сваім удзелам у выбарчай кампаніі. Як ён паведаміў "Свабодзе", нягледзячы на тое, што з-за папярэджаньняў яго кандыдатура зьнятая, ён працягвае ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы.

Раней сваякам лідэра "Маладой Беларусі" Артура Фінькевіча прапанавалі даць справаздачу аб даходах ад 1964 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG