Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарнаморскі флёт застанецца ў Крыме пасьля 2017 году


Прэзыдэнты Ўкраіны і Расеі падпісалі сёньня пагадненьне аб базаваньні расейскага Чарнаморскага флёту ў Крыме пасьля 2017 году. Як паведаміў Дзьмітрый Мядзьведзеў, тэрмін знаходжаньня флёту падаўжаецца на 25 гадоў, з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на пяць гадоў.

Дакумэнт падпісаны сёньня з вынікаў сустрэчы Мядзьведзева і Януковіча ў Харкаве.

Тамсама “Газпром” і “Нафтагаз Украіны” падпісалі дапаўненьні да кантрактаў аб пастаўках і ўмовах транзыту расейскага газу да 2019 году.

Прэзыдэнт Украіны паведаміў, што Масква пайшла насустрач Кіеву, зьнізіўшы кошт на газ для Ўкраіны з 330 да 230 даляраў за тысячу кубамэтраў. У выніку на працягу 10 гадоў Украіна атрымае “інвэстыцыйную дапамогу” ад Расеі ў выглядзе газу на суму каля 40 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG