Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атунбаева заклікала Бакіева вярнуцца ў Кіргізстан і стаць перад судом


Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева заклікала адхіленага ад улады прэзыдэнта Курманбека Бакіева вярнуцца на бацькаўшчыну. Паводле Атунбаевай, Бакіеў мае стаць перад судом за “гібель больш як 80 чалавек, расстраляных на ягоны загад каля Дому ўраду 7 красавіка”.

Роза Атунбаева пракамэнтавала сёньняшнія заявы Бакіева, зробленыя ім у Менску:

“Калі ён такі моцны, няхай вернецца ў Кіргізстан. Няхай прыляціць назад. Бацькі, браты, усе сваякі тых, хто загінуў у сутыкненьнях, і ўвесь кіргіскі народ будуць яго чакаць. Але ў гэтым разе мы не нясем адказнасьці за тое, які суд і якога роду пакараньне яго чакаюць”.

Курманбек Бакіеў заявіў журналістам, што не прызнае сваёй адстаўкі і застаецца законным кіраўніком кіргіскай дзяржавы. “Як прэзыдэнт Кіргізстану і гарант канстытуцыі я не здымае зь сябе адказнасьці за катастрофу, якую перажывае мой народ, і гатовы несьці адказнасьць”, – сказаў Бакіеў.
XS
SM
MD
LG