Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка вяртаюцца!


Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам, і Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры

Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам, і Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры

Легендарныя музыкі Савелій ды Рыгор нарэшце завяршылі справу сваго жыцьця, якой была прысьвечана вядомая песьня: "Саўка ды Грышка ладзілі дуду - Павесяліцца ды прагнаць нуду". Інструмэнт яны зрабілі, але разам зайграць не змаглі з-за ідэйных разыходжаньняў: адзін грае “За свабоду!” , а другі “За Беларусь!”. Дуду яны перадалі Лявону Вольскаму, і сёньня – прэм'ера новага цыклю.




спампаваць


Саўка:

Завідуйце, Масква, Пякін і Кіеў!
К нам прылятае Курманбек Бакіеў.
Вот мы гасьцепрыімныя какія!
Бакіева ў бядзе мы не пакінем!

Грышка:
Усё вышэйсказанае – няпраўда!
Бакіеў – гэта ганьба, гэта здрада.
Хапуга ён, намэнклятурны цынік…
І вось табе заканамерны вынік.

Саўка:
Аднака ў етым дзеле есьць маменты.
Он быў жа ж легіцімным прэзідзентам!
Народу есьлі пазваляць такія штучкі,
Дык скора мы дакацімся да ручкі!

Грышка:
Нам засталося, можа, з пару мэтраў
Да гэтай ручкі ці да клямкі гэтай.
Хто ведае, а можа быць і нам
Наканаваны гэтакі ж фінал?
Ганьба! Ганьба! Ганьба! За свабоду!

Саўка:

Ня нада етых домыслаў дурацкіх!
Нам Курманбек – знакомы, блізкі, брацкі.
У аграгарадок яго заселім.
Пусьць радуецца зелені весеньняй!
Ура! Ура! Ура! За Беларусь!

Грышка:
Навошта мы яму, навошта ён нам?
Пакраў Бакіеў сотні мільёнаў!
У Штаты паляціць да свайго сына,
А потым у якую Аргентыну…
Ганьба! Ганьба! Ганьба! За свабоду!

Саўка:

Ура! Ура! Ура! За Беларусь!

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG