Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прымяненьне Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ у Кіргізстане малаверагоднае, лічыць намесьнік генэральнага сакратара АДКБ Валерый Сямерыкаў.


"Я ня думаю, што кіраўнікамі дзяржаў АДКБ будзе прынятае рашэньне аб прымяненьні КСАР у Кіргізстане. Для гэтага патрэбен зварот самога кіраўніцтва Кіргізстану, каб кіраўнікі сямі дзяржаў прынялі кансэнсусам такое рашэньне", -- цытуе Сямерыкава Інтэрфакс.

В. Сямерыкаў нагадаў, што ў 2005 годзе ў Кіргізстане ўжо была аналягічная складаная сытуацыя.

"У нас ужо тады былі Калектыўныя сілы хуткага разгортваньня цэнтральнаазіяцкага рэгіёну. Але мы ў 2005 годзе іх не ўжывалі, бо такой неабходнасьці не было", -- адзначыў ён.

В. Сямерыкаў таксама дадаў, што КСАР не прызначаныя для выкарыстаньня на тэрыторыі дзяржаў-сябраў АДКБ для вырашэньня ўнутрыпалітычных спрэчак:

"КСАР у асноўным прызначаныя для адлюстраваньня зьнешняй атакі, нападаў, барацьбы з тэрарызмам і іншых выклікаў і пагроз".
XS
SM
MD
LG