Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 90-м годзе жыцьця памёр Хуан Антоніё Самаранч


У шпіталі ў Барсэлёне памёр былы кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Хуан Антоніё Самаранч.

Напярэдадні 89-гадовага Самаранча шпіталізавалі ў сувязі з праблемамі з сэрцам. Яго стан характарызавалі як цяжкі, але стабільны.

Хуан Антоніё Самаранч стаяў на чале Міжнароднага алімпійскага камітэту з 1980 да 2001 году. Пазьней яго абралі пажыццьцёвым ганаровым прэзыдэнтам МАК.
XS
SM
MD
LG