Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымыя шляхі ўрэгуляваньня сытуацыі ў Кіргізстане будуць разгледжаныя на бліжэйшым пасяджэньні Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ у Маскве, паведамілі ІТАР-ТАСС у сакратарыяце арганізацыі.


"Пасьля пачатку масавых беспарадкаў у Кыргызстане па даручэньні старшыні СКБ АДКБ, прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева туды тэрмінова вылецела дэлегацыя АДКБ на чале з намесьнікам генэральнага сакратара Валерыем Сямерыкавым. Цягам тыдня дэлегацыя на месцы вывучала становішча ў рэспубліцы, сустракалася з прадстаўнікамі яе часовага ўрада з мэтай падрыхтоўкі даклада для старшыні СКБ АДКБ. Пасьля вяртаньня дэлегацыі 16 красавіка ў Маскву гэты даклад быў яму прадстаўлены", -- сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён не выключыў, што адным з магчымых варыянтаў дзеяньняў АДКБ па ўрэгуляваньні становішча ў Кіргізстане будзе адпраўка туды падразьдзяленьняў са складу Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) для спыненьня беспарадкаў і забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі.

«Так, такі варыянт магчымы, тым больш што ў складзе КСАР ёсьць праваахоўны складнік", -- сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён нагадаў, што ў цяперашні час воінскія кантынгенты КСАР знаходзяцца ў нацыянальным падначаленьні на тэрыторыі краін-удзельніц. Для іх выкарыстаньня ў якой-небудзь з краін АДКБ патрабуецца афіцыйны зварот гэтай дзяржавы і калектыўнае рашэньне СКБ АДКБ.

Краінамі-удзельніцамі КСАР АДКБ зьяўляюцца Расея, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан і Таджыкістан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG