Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ер-міністар Тайлянду пагадзіўся на перамовы з апазыцыяй


Прэм’ер-міністар Тайлянду Абхісіт Вэтчачыва даў сёньня згоду на перамовы з прыхільнікамі былога прэм’ера краіны Таксіна Чынавата.

Паводле прадстаўніка Вэтчачывы, прэм’ер гатовы абмяркоўваць умовы правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў і прыняцьця паправак да канстытуцыі Тайлянду, але толькі ў тым разе, калі апазыцыя адмовіцца ад эскаляцыі процістаяньня з уладамі краіны.

У Бангкоку працягваюцца шматтысячныя мітынгі пад антыўрадавымі лёзунгамі. Прыхільнікі былога прэм’ера па-ранейшаму блякуюць гандлёвы квартал тайляндзкай сталіцы.

XS
SM
MD
LG