Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 адрозьненьняў паміж пасланьнямі АГП і Лукашэнкі


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Стварыць антыкрызісны камітэт, які зоймецца пераходам ад цэнтралізаванай плянавай эканомікі да рынкавай, прапануе ўладам Беларусі кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Пра гэта сёньня паведамілі на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі старшыня АГП Анатоль Лябедзька і яго намесьнік Яраслаў Раманчук. Яны сказалі, што гэтая прапанова — рэакцыя на ўчорашняе пасланьне Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу.

"У нас ёсьць антыкрызісная праграма, — адзначыў спадар Раманчук. — І гэта той нешаблённы дакумэнт, які шукае цяпер беларуская ўлада і пра які ўчора казаў Аляксандар Лукашэнка. Таму мы гатовыя ўдзельнічаць у працы антыкрызіснага камітэту дзеля дабрабыту беларускага народу".

Кіраўнікі АГП прадставілі журналістам дакумэнт пад назваю "20 адрозьненьняў АГП і Аляксандра Лукашэнкі". Гэта параўнальны аналіз двух пасланьняў: Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кіраўніка беларускай дзяржавы".
XS
SM
MD
LG