Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіякампаніі страцілі праз вывяржэньне вулькану 1,7 мільярда даляраў


Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту заявіла, што забарона на палёты над Эўропаю ў сувязі з вывяржэньнем ісьляндзкага вулькану каштавала авіяцыйнай галіне ня менш за 1,7 мільярда даляраў.

Кіраўнік асацыяцыі Джаваньні Бісыньяні паведаміў сёньня, што ў першыя тры дні забароны на палёты авіякампаніі трацілі штодня па 400 мільёнаў даляраў. Паводле Бісыньяні, маштабы перабояў у палётах былі большыя, чым пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 году ў ЗША.

Тым часам вывяржэньне вулькану Эяф’ялаекюль у Ісьляндыі працягваецца, аднак выкіды попелу значна зьменшыліся – пра гэта паінфармавалі сёньня ісьляндзкія мэтэаролягі. Паведамляецца, што попел у асноўным асядае цяпер паблізу вулькану.
XS
SM
MD
LG