Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калінкіна: На АДКБ Бакіеў і Лукашэнка могуць узьняць кіргіскую тэму


Сьвятлана Калінкіна

Шэф-рэдактар "Народнай волі" Сьвятлана Калінкіна, камэнтуючы знаходжаньне Курманбека Бакіева ў Беларусі, заявіла ў інтэрвію Свабодзе:


"Я думаю, што на бліжэйшым паседжаньні АДКБ спадар Курманбек Бакіеў разам з Аляксандрам Лукашэнкам уздымуць кіргізскую тэму і сытуацыя можа стаць палітычна складанай.

Таму што Расея відавочна ідзе на кантакт з часовым урадам Кіргізстана, але відавочна і тое, што адбылася не зусім легітымная зьмена ўлады. Такім чынам, кіргізскія падзеі ціхім адбыцьцём Бакіева ня скончыліся.

Думаю, што цяпер уступіць у сілу такая патаемная дыпляматыя, каб ні Беларусь, ні сп.Бакіеў не ішлі на абвастрэньне гэтай сытуацыі".
XS
SM
MD
LG