Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улада ў Джалал-Абадзе пераходзіць да часовага кіргіскага ўраду


Як паведамляе карэспандэнт нашага радыё ў Джалал-Абадзе, абраны прыхільнікамі часовага кіргіскага ўраду губэрнатар Бэктур Асанаў распачаў сёньня выканьне сваіх абавязкаў. Паведамляецца пра затрыманьне прыхільнага зрынутаму прэзыдэнту Курманбэку Бакіеву ранейшага губэрнатара Файзулы Рахманава.

Тым часам мітынгі ў Джалал-Абадзе перарасьлі ў непарадкі. У трох мітынгах узялі ўдзел каля шасьці тысяч прыхільнікаў часовага ўраду і дзьве тысячы прыхільнікаў Бакіева. Падчас акцыяў пачалася бойка, былі чуваць стрэлы.
XS
SM
MD
LG