Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афінах пачаліся перамовы аб грэцкіх фінансах


Прадстаўнікі Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду пачалі сёньня ў Афінах дзесяцідзённыя перамовы з грэцкімі ўрадоўцамі.

У часе сустрэч абмяркоўваецца магчымасьць выдзяленьня Грэцыі неадкладнай фінансавай дапамогі на суму да 45 мільёнаў эўра. Эўразьвяз і МВФ выдзеляць гэтыя грошы, калі Грэцыя папросіць аб пазыцы.

Раней грэцкі міністар фінансаў Ёргас Папаканстантыну заявіў, што ягоная краіна прыме рашэньне аб тым, скарыстацца дапамогаю Эўразьвязу ці пазычыць грошы на фінансавых рынках, у залежнасьці ад цаны пазык.
XS
SM
MD
LG