Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэтэраны будуць абслугоўвацца бясплатна?


З 20 красавіка ў сувязі са сьвяткаваньнем 65-й гадавіны Перамогі Міністэрства гандлю Беларусі рэкамэндуе прадпрыемствам бытавога абслугоўваньня аказваць вэтэранам і ўдзельнікам вайны паслугі бясплатна.


Так, у прыватнасьці, крамам рэкамэндуецца зьніжаць гандлёвую надбаўку да 100%, а таксама бясплатна дастаўляць тавары на дом.

Арганізацыям бытавога абслугоўваньня рэкамэндуецца аказваць бясплатна паслугі цырульняў, лазьняў, рамонту абутку, вопраткі і бытавых прыбораў, а таксама рамонт і тэхнічнае абслугоўваньне бытавой электроннай радыёапаратуры і аўтамабіляў. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на Мінгандлю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG