Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнскі прадпрымальнік вінаваціць Кадырава ў арганізацыі замахаў


Чачэнскі прадпрымальнік Іса Ямадаеў абвінаваціў прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава ў арганізацыі замахаў на яго і ягоных братоў – Руслана і Суліма Ямадаева.

Ліст з абвінавачаньнямі апублікавала сёньня газэта “Московский комсомолец”. Прэзыдэнт Чачні і расейскія сьледчыя органы камэнтароў пакуль што не даюць.

Руслан Ямадаеў – дэпутат Дзяржаўнай думы, Герой Расеі – быў забіты ў Маскве ўвосень 2008 году. Замах на былога камандзіра батальёну “Ўсход” Суліма Ямадаева быў учынены ў сакавіку летась у Дубаі. Паводле зьвестак паліцыі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, ён загінуў. Іса Ямадаеў цьвердзіць, што ягоны брат застаўся жывы.
XS
SM
MD
LG