Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі да скрынак з бюлетэнямі прышлі 3,6% выбарцаў. Гэту лічбу назваў сёньня "Свабодзе" сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік.

Па рэгіёнах сытуацыя выглядае так:

  • Берасьцейская вобласьць –2,8%
  • Віцебская – 3,9%
  • Гомельская – 4,7%
  • Гарадзенская –2,9%,
  • Магілеўская – 4,0%
  • Менская – 3.4%
  • Менск – 3,4%

Спадар Лазавік назваў такую актыўнасьць "даволі высокай":

"Напэўна, гэта зьвязана з тым, што ў апошнія дні значна актывізавалася агітацыйная работа".

На папярэдніх мясцовых выбарах (студзень 2007 году) у першы дзень датэрміновага галасаваньня было 2,7%. Агулам за пяць дзен дарэтміновага галасаваньня прынялі ўдзел 24,9%.
XS
SM
MD
LG