Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура зацікавілася фэдэрацыяй драгрэйсінгу


Беларуская транспартная пракуратура цягам году падала пазоваў ў Вышэйшы гаспадарчы суд амаль на 25 мільярдаў рублёў.

Большасьць зь іх заяўлена ў інтарэсах прадпрыемстваў і арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасьці.

Амаль 35 мільёнаў рублёў пракуратура спрабуе спагнаць з Беларускай фэдэрацыі драгрэйсінгу і дрыфту на карысьць упраўленьня ўнутраных спраў на транспарце.

Паводле пракурорскай праверкі, фэдэрацыя заключыла дамову з міліцыяй аб забесьпячэньні грамадзкага парадку для правядзеньня міжнароднага музычнага-аўтамабільнага фэстывалю "Натхненьне хуткасьцю", які адбыўся ў верасьні каля аэрапорту "Менск-1". Былі задзейнічаныя 157 супрацоўнікаў міліцыі.

Кошт паслугаў склаў амаль 19 мільёнаў рублёў. Тэрмін выплаты скончыўся летась 26 верасьня.

Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў пазоў пракуратуры і цяпер Беларуская фэдэрацыя драгрэйсынгу і дрыфту мусіць заплаціць міліцыянтам каля 23 з паловай мільёнаў рублёў з улікам пазыкі і пені.

XS
SM
MD
LG