Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атунбаева: На сумленьні "садыста" Бакіева сьмерць многіх людзей


Роза Атунбаева
Роза Атунбаева

Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану нэгатыўна пракамэнтавала прыбыцьцё зрынутага прэзыдэнта гэтай краіны К. Бакіева ў Беларусь на запрашэньне А. Лукашэнкі.


У інтэрвію "Інтэрфаксу" Роза Атунбаева заявіла, што Беларусь мае права вызначаць, каго прымаць у сябе, але народ Кіргізстану ня можа станоўча рэагаваць на прыбыцьцё ў Беларусь "такога чалавека, на сумленьні якога сьмерць многіх людзей".

Па яе словах, усе тыя, хто пацярпеў ад яго, лічаць, што "не павінна быць кутка зямлі, дзе б маглі прыняць гэтага садыста".

Адказваючы на пытаньне, ці ёсьць надзея ў часовага ўрада, што па выніках міжнароднага расьсьледаваньня Беларусь выдасьць Кіргізстану былога прэзыдэнта, яна адказала, што Беларусь зьяўляецца сябрам СНД, а ў СНД існуе Канвэнцыя аб узаемадапамозе па прававых пытаньнях і аб прававой дапамозе.

"Неабходна паважаць прававыя нормы ў рамках гэтай арганізацыі. Злачынца павінен быць выдадзены краіне. Калі ж гэтага ня будзе, то ўрэшце рэшт, ёсць Інтэрпол", -- заявіла Р. Атунбаева.

Яна адзначыла, што для адказнасьці за такія злачынствы, як расстрэл мірных грамадзян 7 красавіка, не існуе тэрміну даўнасьці. Апрача таго цяпер у Кіргізстане пачалі фіксаваць усе злачынствы бакіўскага рэжыму", і "нават ужо зараз ёсьць вялікая колькасьць матэрыялаў на Бакіева, якія ўрад можа перадаць у суд".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG