Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нармалізацыя паветранага руху можа заняць некалькі тыдняў


У аэрапортах Эўропы захоўваецца складаная сытуацыя, нягледзячы на адкрыцьцё паветранай прасторы шэрагу краінаў.

У Вялікабрытаніі, Нарвэгіі, Ірляндыі, Нямеччыне, Швэцыі, Польшчы цалкам або часткова зьнятая забарона на палёты, накладзеная праз вульканічны попел, які трапіў у атмасфэру ў выніку вывяржэньня вулькану ў Ісьляндыі.

З мінулага чацьвярга ў Эўропе было адменена больш за 95 тысячаў авіярэйсаў. Нармалізацыя паветранага руху можа заняць некалькі тыдняў. У аэрапортах па-ранейшаму знаходзяцца тысячы пасажыраў, якія не змаглі паляцець ў тэрмін.

Спэцыялісты назіраюць за вывяржэньнем ісьляндзкага вулькану і асьцерагаюцца новых выкідаў попелу ў атмасфэру.
XS
SM
MD
LG