Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні дыктатар Аргэнтыны Рэйнальда Біньонэ асуджаны за парушэньні правоў чалавека і злачынствы вайсковага рэжыму на 25 гадоў турмы. Гэта ня першы судовы працэс над Біньонэ...


Суд пастанавіў, што Рэйнальда Біньонэ датычны да 56 выпадкаў катаваньняў, выкраданьняў і незаконнага ўтрыманьня людзей пад вартай на ваеннай базе на ўскрайку Буэнас-Айрасу ў 1976-1983 гадах падчас кіраваньня ваеннай хунты.

Гэты прысуд стаў першым выпадкам, калі 82-гадовы экс-дыктатар быў асуджаны за парушэньні правоў чалавека.

Гэта ня першы судовы працэс над Біньонэ. Да гэтага яго судзілі ў 1999 годзе па справе аб выкраданьнях дзяцей. Тады, улічваючы ўзрост былога дыктатара, суд прысудзіў яго да хатняга арышту.
XS
SM
MD
LG