Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта Польшчы адбудуцца 20 чэрвеня


Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі прызначыў выбары кіраўніка дзяржавы на 20 чэрвеня. Як паведаміў журналістам ягоны прэс-сакратар, Камароўскі падпісаў ўсе неабходныя для пазачарговых выбараў дакумэнты рана раніцай у сераду, паведамляе BBC.

Камароўскі вылучаны кандыдатам ад кіроўнай цэнтрысцкай партыі "Грамадзянская плятформа ", якую ўзначальвае прэм'ер-міністар Дональд Туск. Паводле вынікаў апытаньняў, Камароўскі мае найбольшыя шанцы на перамогу на выбарах. Апошні прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка. Разам зь ім загінулі яшчэ 95 чалавек, у тым ліку высокапастаўленыя польскія чыноўнікі, вядомыя палітыкі і грамадзкія дзеячы.
XS
SM
MD
LG