Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў і Януковіч абмяркуюць цану на газ



У Харкаве прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сёньня абмяркуюць пастаўкі газу і ўмовы знаходжання ў Крыме Чарнаморскага флоту. Напярэдадні пасьля перамоваў са сваім украінскім калегам Мікалаем Азаравым прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін аптымістычна выказаўся наконт магчымасьці заключэньня новай ўгоды па пастаўках газу.

Новы ўрад Украіны хоча зьніжэньня кошту расейскага газу, каб сярод іншага забясьпечыць аднаўленьне крэдыту ад Міжнароднага валютнага Фонду. Украіна выплаціла $ 5,6 млрд. за 26,8 млрд. кубаметраў расейскага газу ў 2009 годзе.

Сёлета Ўкраіна заключыла кантракт на імпарт 36,5 млрд. кубамэтраў газу. Расея заявіла, што гатовая перагледзець 10-гадовы кантракт, заключаны ў 2009 годзе з экс-кіраўніком Украіны Віктарам Юшчанкам.
XS
SM
MD
LG