Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паветраная прастора над Эўропай адкрытая для палётаў


Прэзыдэнт Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Рабэрта Кобэ Гансалес заявіў, што паветраная прастора над Эўропай адкрытая для палётаў.

Сёньня ў найбуйнейшым у Эўропе лёнданскім аэрапорце Гітраў прызямліўся пасажырскі самалёт – першы за час 6-дзённага парушэньня авіязносінаў.

Кампанія British Airways выказала надзею, што будуць прынятыя яшчэ 24 рэйсы – з ЗША, краінаў Афрыкі і Азіі. З аўторка пачалі паступова адкрывацца эўрапейскія аэрапорты, зачыненыя з-за вывяржэньня вулькану ў Ісьляндыі. Аднак хаос, які ўзьнік у авіязносінах, яшчэ не пераадолены. Акрамя таго, навукоўцы асьцерагаюцца новых выкідаў у атмасфэру вульканічнага попелу.
XS
SM
MD
LG