Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыі ў Кіргізстане дазволілі адкрываць агонь на паражэньне


Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева даручыла сілавым структарам гарантаваць бясьпеку грамадзянаў і захаванасьць іх маёмасьці.

У заяве Атунбаевай гаворыцца, што “ў адпаведнасьці з законам у выпадках учыненьня разбойных нападаў на грамадзянаў, іх дамы і прыватную маёмасьць, замахаў на іх здароўе і жыцьцё, а таксама ў выпадках нападу на грамадзянскія і вайсковыя аб’екты праваахоўчыя органы будуць адкрываць агонь на паражэньне”.

Раней сёньня прагучала заява, што новыя ўлады Кіргізстану маюць намер дамагацца ад Беларусі выдачы экс-прэзыдэнта Курманбэка Бакіева. Віцэ-прэм'ер часовага ўраду Амурбэк Тэкебаеў заявіў, што па камандзе Бакіева ягоныя прыхільнікі спрабуюць дэстабілізаваць сытуацыю ў Кіргізстане, распаліць сутыкненьні міжэтнічнага і міжрэгіянальнага характару.

Разам з тым Тэкебаеў заўважыў, што прысутнасьць Бакіева ў Менску не адаб'ецца на кіргіска-беларускіх дачыненьнях.

Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану прыляцеў у Беларусь у панядзелак. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Бакіеў і яго сямейнікі знаходзяцца пад абаронаю беларускай дзяржавы і асабіста беларускага прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG