Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ПАХМУРНА...


...ды крыху пакрапае. Тэмпэратура: +4 — +14 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Гурт "J:морс" прадставіць праграму "10 год — усе гіты" у сталічнай к/з "Менск" і адправіцца зь ёй у тур па Беларусі.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Харкаве сустракаюцца прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам, каб пагаварыць пра цану расейскага газу для Ўкраіны.

У Варшаве чакаецца абвяшчэньне даты датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў пасьля сьмерці прэзыдэнта Леха Качыньскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

У Лізе чэмпіёнаў у Мюнхэне мясцовая "Баварыя" гуляе з францускім "Ліёнам".

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1910 памёр сусьветна вядомы амэрыканскі пісьменьнік Марк Твэн (нар. 1835), аўтар, між іншым, шэдэўральных раманаў "Прыгоды Тома Соера" і "Прыгоды Гаклбэры Фіна".

У 1919 войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне марыянэткавая Беларуска-Літоўская савецкая рэспубліка, бальшавікі мусілі ўцякаць, а Вільня разам з усёй Заходняй Беларусьсю на дваццаць гадоў апынулася ў складзе Польшчы.

У 1923 памёр Ігнат Канчэўскі (псэўд. Ігнат Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст (нар. 1896).

У 1996 расейскія фэдэральныя войскі забілі першага прэзыдэнта чачэнскай рэспублікі Ічкерыі генэрала Джахара Дудаева. Паводле афіцыйных расейскіх зьвестак, Дудаева забілі простым пападаньнем ракеты, якая была наведзеная на сыгнал ягонага спадарожнікавага тэлефону.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень нараджэньня брытанскай каралевы Лізаветы ІІ. Яна ўступіла на трон у 1952, калі ёй было 25 гадоў.

Нацыянальнае сьвята Бразыліі — дзень "Вырвізуба", які прымеркаваны да дня пагібелі Жаакіма Жазэ да Сільва Шавіера зь мянушкай "Вырвізуб" (Tiradentes). Да Сільва Шавіер (1746-1792), адзін са змагароў за вызваленьне каляніяльнай Бразыліі, быў дантыстам. Ён быў павешаны пасьля таго, як партугальскія ўлады адкрылі, што ён удзельнічаў у антыдзяржаўнай змове.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Чаму Лукашэнку абавязкова патрэбныя перамогі?"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Гавары праўду, і тады не давядзецца нічога запамінаць", — Марк Твэн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG