Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карымаў не чакае паўтарэньня ва Ўзбэкістане кіргіскага сцэнару


Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў лічыць, што нядаўнія падзеі, што здарыліся ў суседнім Кіргізстане, не паўторацца ў ягонай краіне. Выступаючы пасьля сёньняшніх перамоваў у Маскве з прэзыдэнтам Расеі Мядзьведзевым, Карымаў заявіў:

"Пры тым, што адбываецца сёньня ў Кіргізстане, ёсьць дастаткова сур'ёзная небясьпека, што гэтыя працэсы набудуць пэрманэнтны характар. У 2005 годзе, калі гэта ўсё здарылася, меў месца прэцэдэнт, які носіць заразьлівы характар. Ствараецца ілюзія, што вельмі проста можна скінуць любое, цалкам законна абранае кіраўніцтва".

Карымаў, які стаіць на чале Ўзбэкістану больш як дваццаць гадоў, заявіў, што ў ягонай краіне набіраюць сілу ваеўнікі-ісламісты. Паводле праваабарончых арганізацыяў, Карымаў выкарыстоўвае такія заявы для барацьбы з іншадумствам і рэлігійнай свабодаю.

Падчас знаходжаньня Іслама Карымава ў Маскве быў падпісаны шэраг узбэцка-расейскіх дамоўленасьцяў. З вынікаў перамоваў Карымаў і Мядзьведзеў выказаліся за “моцную ўладу ў Кіргізстане”. У прыватнасьці, Мядзьведзеў падкрэсьліў важнасьць правядзеньня ў Кіргізстане выбараў.

XS
SM
MD
LG