Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна разьлічвае на крэдыт ад МВФ


Украіна разьлічвае атрымаць ад Міжнароднага валютнага фонду 12 мільярдаў даляраў новага крэдыту для пераадоленьня наступстваў усясьветнага эканамічнага крызісу. Украінскі віцэ-прэм’ер Сяргей Цігіпка выказаў надзею на атрыманьне першай траншы гэтага крэдыту ўжо ў сёлетнім чэрвені.

У чацьвер Цігіпка накіруецца ў Вашынгтон на перамовы з прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду і Ўсясьветнага банку. Паводле ўкраінскага віцэ-прэм’ера, афіцыйны Кіеў мае намер прапанаваць Міжнароднаму валютнаму фонду праект супрацоўніцтва, скіраваны на падтрымку эканамічнага росту Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG